Алана Гебрэмарыям распавяла, як ледзь не пакалечыла ў калоніі Марыю Калеснікаву

Aлaнa Гебрэмарыям 

Aлaнa Гебрэмарыям  / @placouka

Адна з фігурантак "справы студэнтаў" Алана Гебрэмарыям распавяла рэсурсу "Пляцоўка" пра няёмкую сустрэчу, якая адбылася ў яе ў калоніі з Марыяй Калеснікавай. Па словах Аланы, у той дзень у яе быў дрэнны настрой — раззлавала брыгадзір.

"Я сыходзіла са змены з такім настроем, што гатовая проста забіваць. І я спрабавала адчыніць дзверы, каб выйсці з фабрыкі. А Маша ў гэты момант спускалася з другога паверха. І я з усёй сілы ўздзяўбла ёй ці па галаве, ці па корпусе", распавядае Алана. Калеснікава, па яе словах, адляцела, а потым, калі ўбачыла, хто гэта зрабіў, пачала смяяцца. Алана выбачылася, Марыя сказала, што "усё ок, што гэта выпадковасць". Але сябры не выпусцілі шанцу пажартаваць.

"Мая сяброўка тады пачала крычаць на ўсе фабрыку: "Увага-увага. "Советская Белоруссия" піша на першай паласе: "Алана Гебрэмарыям змяніла свае погляды, вырашыла забіць лідара дэмакратычных сіл Марыю Калеснікаву", успамінае Алана.

Алана Гебрэмарыям была асуджаная на 2,5 гады разам з яшчэ 11 фігурантамі "справы студэнтаў". Іх судзілі за арганізацыю студэнцкіх акцый пратэсту восенню 2020-га. Пасля выхаду на волю яна спрабавала працягнуць вучобу прайсці ардынатуру і стаць стаматолагам. Але ёй далі зразумець, што шлях у медыцыну для яе зачынены. Не ўзялі нават на працу медрэгістратарам. Нейкі час яна працавала ў IT-кампанію. Але калі да яе зноў сталі праяўляць цікавасць сілавікі, выехала ў замяжжа. Пакуль плануе займацца пытаннямі палітвязняў, але ў перспектыве не выключае, што ўсё ж такі вернецца ў медыцыну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі