Вы тут

Актывы прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі Лукашэнка перадаў Банку развіцця

22 кастрычніка ў кіраўніка Беларусі адбылася нарада, прысвечаная пытанням мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай галіны.

Па яе выніках Аляксандр Лукашэнка вырашыў перадаць актывы базавых прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі Банку развіцця. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на старшыню праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Сяргея Румаса.

Па словах Румаса, у адпаведнасці з указам №257 у чэрвені Банк развіцця правёў незалежны аналіз бізнэс-планаў ўсіх дзевяці базавых прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі. Па выніках гэтага аналізу былі тры станоўчыя высновы, і актывы трох прадпрыемстваў былі прынятыя Банкам развіцця ва ўпраўленне. Гаворка ідзе пра "Мастоўдрэў", "Віцебскдрэў" і "Навасвержанскі лесазавод".

Шэсць астатніх прадпрыемстваў, кажа Румас, маюць пэўны патэнцыял і могуць выйсці на рэнтабельную працу. Аднак у тэрміны, вызначаныя ўказам №257, яны не здольныя цалкам пагасіць запазычанасць па крэдытах. Па выніках сённяшняй нарады Лукашэнка вырашыў перадаць актывы прадпрыемстваў ад камерцыйных банкаў у Міністэрства фінансаў з перадачай кіравання Банку развіцця.

Фота: БЕЛТА