Актывісты чакаюць кандыдатаў у прэзідэнты каля будынку ЦВК са сцягамі (фота)

Актывісты чакаюць кандыдатаў у прэзідэнты каля будынку ЦВК са сцягамі (фота)

Каля 30 чалавек з нацыянальным сцягам і сцягам кампаніі "Гавары праўду" чакаюць на вынік рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Прысутнічае таксама намеснік старшыні партыі БНФ Ігар Лялькоў. А прыхільнікі Сяргея Гайдукевіча стаяць з невялічкімі сцяжкамі, якія рэкламуюць іх кампанію.

Нагадаем, 10 верасня праходзіць рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты. Зараз адбываецца паседжанне Цэнтральнай выбарчай камісіі, дзе агучаць вынікі рэгістрацыі.

Дастатковую колькасць подпісаў, па звестках ЦВК, здалі Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Аляксандр Лукашэнка, Мікалай Улаховіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі