Вы тут

Актывіста страйкаму "Белшыны" арыштавалі на год — за парушэнне нагляду

Віталь Красніцкі / TUT.by

Актывіста страйкама "Белшыны" Віталя Красніцкага прысудзілі да аднаго года пазбаўлення волі, паведамляе ТГ-канал "Бабруйск Online". Такі прысуд вынес яму бабруйскі суддзя Антон Дудаль.

Красніцкага прызналі вінаватым у невыкананні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду. Дарэчы, у кодэксе не пазначаны тэрмін магчымага арышту паводле гэтага артыкула — ён залежыць ад рашэння суддзі. Паведамляецца, што Красніцкі спадзяваўся максімум на трохмесячны арышт.

19 жніўня Красніцкі абвясціў страйк, а пазней яго звольнілі нібыта за прагулы. Таксама мужчына адбываў адміністрацыйны арышт за ўдзел у чатырох масавых мерапрыемствах — агулам 27 сутак. Яго таксама аштрафавалі на 1215 рублёў, адзначае TUT.by.

Раней у Красніцкага было некалькі судзімасцяў, у тым ліку за хуліганства. Таму пасля адміністрацыйных судоў за ім усталявалі прэвентыўны нагляд. Яму трэба было знаходзіцца дома з 22:00 да 6:00. Мужчына прызнае, што парушыў рэжым — спазняўся на 15-40 хвілін. Урэшце яго прыцягнулі да адказнасці за парушэнне рэжыму нагляду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.