Актывіста БСДП у Лунінцы затрымлівалі 15 узброеных чалавек
![Анатоль Прышчык](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/pryszczyk-1302.jpg.webp?itok=b7kqNodj)
Анатоль Прышчык / t.me/BSDP_Hramada
У Лунінцы 12 лютага затрымалі былога сябра ЦК Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоля Прышчыка, паведамляе тг-канал партыі.
"А 17-й гадзіне прыехаў вялізны чорны бус, з яго выпрыгнулі 15 амбалаў са зброяй. І кінулі 74-гадовага дзядульку тварам аб зямлю", — напісалі ў сацсетках сваякі затрыманага.
Ноч Анатоль Прышчык правёў у ізалятары. Верагодна, сёння яго будуць судзіць.
Паведамляецца, што яго вінавацяць па адміністрацыйнай справе за "распаўсюд экстрэмізму" (ч. 2 арт. 19.11 КаАП).
Анатоль Прышчык неаднаразова быў назіральнікам падчас выбараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.