Акцыя за інтэграцыю не адбылася ў Мінску, але прайшла ў Маскве

Акцыя за інтэграцыю не адбылася ў Мінску, але прайшла ў Маскве

Акцыя за інтэграцыю Беларусі з Расіяй не адбылася ў Мінску, але прайшла ў Маскве. Як інфармавала Еўрарадыё, 20 снежня ў дзень сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Санкт-Пецярбургу "левапатрыятычныя сілы Беларусі" не змаглі правесці вулічную акцыю ў Мінску, паколькі не паспелі яе ўзгадніць з уладамі. А вось праціўнікі інтэграцыі ўвечары таго дня ў цэнтры сталіцы сабраліся.

Высветлілася, што ў пятніцу каля беларускага пасольства ў расійскай сталіцы правялі пікет ўдзельнікі руху "Русские демократы". У сацыяльных сетках з'явіліся фотаздымкі з акцыі. Некалькі чалавек трымалі ў руках плакаты з дзіўнымі лозунгамі: "Еўропа ў Маскве, а не ў Вільнюсе!", "Польскія паны, прэч з Белай Русі!", "Расія Беларусь = эканамічны рост" і г. д. Расійскія актывісты-нацыяналісты выступаюць  "за інтэграцыю Расіі і Беларусі ў адну краіну і ў адну дзяржаву". Яны лічаць, што беларусы і расіяне — "адзін народ", які мае адну гісторыю і культуру. Удзельнікі акцыі негатыўна ставяцца да Аляксандра Лукашэнкі, лічаць, што ён "супраць рэальнай інтэграцыі" і праводзіць "палітыку дэрусіфікацыі", "хоча працягваць атрымліваць грошы з Расіі пад прыгожыя словы аб сяброўстве".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі