Вы тут

Акцыя каля прыступак КДБ. Фотарэпартаж

29 кастрычніка каля КДБ у Мінску прайшла акцыя "Ланцуг памяці". Яе ўдзельнікі ўшаноўвалі памяць прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, расстраляных падчас сталінскіх рэпрэсій. Так, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года было расстраляна больш за 100 беларускіх літаратараў і дзеячаў культуры.

Акцыю памяці прапанаваў правесці экс-палітвязень Мікалай Статкевіч. Да будынка КДБ прышло каля ста чалавек. Міліцыянты не перашкаджалі ўдзельнікам акцыі, аднак на арганізатараў склалі пратаколы.

Пасля заканчэння акцыі на прыступках КДБ яшчэ доўгі час гарэлі свечкі і знічы.