Ахвярамі каранавіруса сталі 1770 чалавек

Ахвярамі каранавіруса сталі 1770 чалавек

Колькасць ахвяр каранавіруса працягвае расці. Па апошніх звестках, іх ужо 1770 чалавек (больш за 1600 з іх — у Кітаі). Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння перавышае 70 тысяч. У той жа час амаль 11 тысяч перамаглі хваробу і іх выпісалі з бальніц. 60 мільёнаў чалавек у КНР знаходзяцца на каранціне, там прымаюцца надзвычайныя меры бяспекі, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Пра COVID-2019 стала вядома ў снежні 2019-га. Успышка невядомай дагэтуль пнеўманіі была зафіксавана ў горадзе Ухань у правінцыі Хубэй (КНР). Першы чалавек памёр у сярэдзіне студзеня сёлета. Сусветная арганізацыя аховы здароўя назвала каранавірус надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння.

У Беларусі дагэтуль выпадкаў заражэння не выяўлена.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі