Ахвярамі "Хавера" на поўначы Еўропы сталі пяць чалавек (відэа)

Як паведамляла Еўрарадыё, першымі ахвярамі "Хавера" сталі жыхары Вялікабрытаніі. З-за моцнага ветру ў Шатландыі перакінуўся грузавік, які расплюшчыў два легкавікі. Шафёр грузавіка загінуў. У Рэтфардзе мужчыну забіла дрэва, якое зламаў вецер.



Сёння стала вядома пра яшчэ тры ахвяры. У Швецыі з-за стыхіі загінулі двое маракоў, якія патанулі падчас шторму. У Даніі загінула жанчына — вецер перакуліў яе аўтамабіль, паведамляе агенцтва AFP.



У многіх краінах поўначы Еўропы моцны вецер паваліў сотні дрэваў, пашкодзіў лініі электраперадачаў, адмяняюцца авіярэйсы, часова спыняўся рух на чыгунцы, не працавалі паромы. У Вялікабрытаніі з-за вялікай паводкі даводзілася эвакуяваць людзей.
 

Цыклон "Хавер", які ідзе ў Беларусь, нарабіў бяды ў паўночнай Еўропе (фотарэпартаж)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі