Агучаны шорт-ліст прэміі “Оскар”

У Бэвэрлі-Хілз агучаны шорт-ліст намінантаў на прэмію “Оскар”, якая прысуджаецца Амерыканскай акадэміяй кінематаграфічных мастацтваў і навук. У ліку галоўных прэтэндэнтаў — фільм “Гатэль “Гранд Будапешт””, які прадстаўлены ў 9 намінацыях. Галоўным канкурэнтам стужцы Уэса Андэрсана стаў фільм Алехандра Іньярыту “Бёрдмэн”. Таксама ў лідарах па колькасці намінацый значацца стужкі “Гульня ў імітацыю” Мортэна Тульдума і іншыя.

Адным з прэтэндэнтаў на перамогу ў катэгорыі “Лепшы фільм на замежнай мове” стаў “Левіяфан” Андрэя Звягінцава.

Што тычыцца музычных намінацый, то ў лідарах апынуўся Аляксандр Дэпла, ветэран оскараўскіх гонак. Сярод яго канкурэнтаў — тытулаваны Ханс Цымер і новаспечаны ўладальнік “Залатога глобуса” Ёхан Ёхансан. А вось оскараносным Трэнту Рэзнару і Ацікусу Росу гэтым разам расчахляць смокінгі не давядзецца — на “Оскар” яны не намінаваныя. У песеннай катэгорыі прэмію фаварытамі з’яўляюцца Джон Леджэнд і Каман.  

Ўручэнне 87-й прэміі адбудзецца 22 лютага. Вядучым цырымоніі стане акцёр Ніл Патрык Харыс.

Паводле zvuki.ru i rollingstone.ru

Фота: www.awardscircuit.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі