Агучаны прысуды па "цукровай справе", Міхаіл Крыштаповіч атрымаў 13 гадоў

Агучаны прысуды па "цукровай справе", Міхаіл Крыштаповіч атрымаў 13 гадоў

30 снежня ў Мінску агучаны прысуды па гучнай "цукровай справе". Фігуранты, а сярод іх былыя кіраўнікі прадпрыемстваў, асуджаны за хабары. Міхаіл Крыштаповіч, які каля 20 гадоў быў дырэктарам Гарадзейскага цукровага камбіната, атрымаў 13 гадоў зняволення. Гэта самы вялікі тэрмін. Былы кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі (РФ) Дзмітрый Кірылаў асуджаны на 7,5 года зняволення.

Мікалай Пруднік, Дзмітрый Ягораў і Віктар Міронаў асуджаны на 11 гадоў, Анатоль Гладкі — на 8, Сяргей Кананенка (бізнесмен з РФ) — на 7 гадоў зняволення.

Суд пастанавіў спагнаць з некалькіх фігурантаў справы больш за 4 млн долараў.

У студзені 2020 года КДБ РБ затрымаў дырэктараў усіх чатырох беларускіх цукровых заводаў. Іх вінавацяць у атрыманні хабараў. Аляксандр Лукашэнка заяўляў, быццам яны прадавалі сваю прадукцыю ў Расію па заніжаных цэнах. Агулам за краты трапілі каля дзясятка чалавек. Абвінавачванні былі выстаўленыя ў пачатку 2020 года. Тады на тэлеканале "Беларусь 1" паказалі сюжэт пад назвай "Цукровая мафія", прысвечаны гучным затрыманням.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі