Вы тут

Агент Ісаеў — пра тое, чаму футбалістам не патрэбны перамены ў Беларусі

Валерый Ісаеў / tut.by

Беларускі футбольны агент Валерый Ісаеў у інтэрв'ю by.tribuna.com паразважаў над тым, чаму футбалісты ў нашай краіне не хочуць змены ўлады. Ён нагадаў, што футбол, як і ўвесь спорт у Беларусі, "фінансуецца з адной крыніцы".

"Мы не гаворым дрэнна гэта ці добра, але як ёсць, — кажа Ісаеў. — Футбалісты, нават у небагатых камандах, атрымліваюць заробкі нашмат больш высокія, чым звычайныя жыхары. Іх пазіцыя зразумелая. Навошта ім перамены?".

Агент таксама нагадаў, што футбалісты купілі аўтамабілі, узялі крэдыты на будаўніцтва жылля і не хочуць страціць стабільныя крыніцы даходу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.