“Афіцыйныя” беларускія камуністы выбралі сабе генсека

“Афіцыйныя” беларускія камуністы выбралі сабе генсека

Камуністычная партыя Беларусі, якая з’яўляецца праўладнай структурай, выбрала сабе генсека. Ім стаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, сакратар ЦК КПБ Аляксей Сокал. Выбары прайшлі падчас пленуму цэнтральнага камітэта партыі.

Ігар Карпенка, які ачольваў арганізацыю раней, вызвалены ад абавязкаў у сувязі са значным узрастаннем нагрузкі на пасадзе міністра адукацыі Беларусі. Другім сакратаром стаў Георгій Атаманаў.

На пленуме таксама разгледзілі пытанні ідэалагічнай і масава-палітычнай працы партыі ў сучасных умовах, узмацнення партыйнага кіраўніцтва і павышэння адказнасці дэпутатаў-камуністаў за выкананне праграмных палажэнняў КПБ і наказаў выбаршчыкаў. Маладым камуністам і новым чальцам партыі ўручылі партыйныя і членскія білеты, перадае БЕЛТА.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі