Афіцыйны Мінск зацікавіўся беларуска-ўкраінскай мяжой
У Беларусі хуткім часам будзе распрацаваны комплекс мер па ўладкаванні дзяржаўнай мяжы на яе ўкраінскім участку. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта краіны Вадзім Зайцаў. "Нельга сказаць, што гэты ўчастак мяжы будзе ўзмоцнены. Яна (беларуска-украінская мяжа) будзе аптымізаваная", - адзначыў першы намеснік кіраўніка ДПК.
Як адзначае "Інтэрфакс", даручэнне падрыхтаваць праграму ўладкавання дзяржаўнай мяжы на ўкраінскім участку даў прэзідэнт Беларусі. У прыватнасці мяркуецца павялічыць колькасць пунктаў спрошчанага пропуску і аптымізаваць міждзяржаўныя пункты пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы.