Афіцыйны Мінск накіраваў сёлета за мяжу 179 запытаў на выдачу беларусаў

Аляксей Стук / БЕЛТА
Аляксей Стук / БЕЛТА

Ад пачатку 2022 года беларускія ўлады накіравалі за мяжу 179 запытаў пра выдачу грамадзян Беларусі. Большая частка — 140 запытаў — была дасланая ў Расію, піша "Народная газета".

Намеснік генпракурора Аляксей Стук заяўляе, што вышук асобаў, якія хаваюцца ад следства або суда ў іншых дзяржавах, "адбываецца ў межах працэдур міждзяржаўнага або міжнароднага вышуку". Міжнародны вышук адбываецца пасля вывучэння матэрыялаў супрацоўнікамі нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола ў Беларусі. Таксама чалавека, які ўцёк за мяжу, могуць абвясціць у міждзяржаўны вышук на тэрыторыі краін СНД.

Стука кажа, што ў большасці выпадкаў "разгляд запытаў аб экстрадыцыі не патрабуе значнага часу", а большасць запытаў, што накіроўваюцца беларускім бокам, "разглядаецца станоўча".

Разам з тым у Генпракуратуры наракаюць, што апошнім часам Польшча, Літва і Латвія зацягваюць разгляд такіх запытаў і — адмаўляюць, бо лічаць, што грамадзян Беларусі пераследуюць па палітычных матывах. Як вядома, Літва адмовілася выдаваць Святлану Ціханоўскую, а Польшча — Сцяпана Пуцілу, як гэта патрабавалі беларускія ўлады.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі