Афіцыйная версія затрыманняў каля symbal.by: перашкаджалі праезду аўтамабіля

Афіцыйная версія затрыманняў каля symbal.by: перашкаджалі праезду аўтамабіля

АМАП затрымаў пакупнікоў крамы symbal.by, бо... яны перашкаджалі праехаць аўтамабілю. Такую версію агучыла прэс-сакратар ГУУС Мінгравыканкама Наталля Ганусевіч

"Выязджаў аўтамабіль, а людзі, якая стаялі побач з крамай, не давалі яму праехаць. У мэтах спынення супрацьпраўных дзеянняў, якія выявіліся ў блакаванні аўтамабіля, выехаў нарад міліцыі. Некаторыя асобы дастаўленыя для разбіральніцтва", — перадае яе словы Радыё "Свабода". 

За некалькі хвілінаў каля крамы symbal.by сапраўды адбылася нейкая патасоўка каля аўтамабіля. 

Аднак яшчэ да прыбыцця АМАпаўцаў чарга адсунулася ўбок ад аўто. 

Паводле неафіцыйных звестак, амапаўцы затрымалі каля 20 чалавек.

Сёння Павел Белавус абвясціў, што крама symbal.by працуе толькі да 29 чэрвеня, бо не можа вытрымаць вялізнай колькасці праверак, якая абрынулася на краму за апошнія два тыдні. Вытворчы цэх symbal.by зачынілі, бо ён пагражаў нацыянальнай бяспецы. У самой краме адключылі электрычнасць. Гэта ўсё адбылося пасля таго, як міліцыя канфіскавала майкі з надпісам "ПСІХО3%", якія кур'ер вёз у краму.

Пасля абвесткі пра закрыццё крамы, многія людзі прыйшлі купіць у ёй тавары.Каля крамы ўтварылася чарга з паўсотні пакупнікоў. Неўзабаве да іх прыехаў аўтазак, і амапаўцы пачалі хапаць пакупнікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі