Афганская разведка пацвердзіла гібель лідара "Талібану"

Афганская разведка пацвердзіла гібель лідара "Талібану"

Разведка Афганістана пацвердзіла, што лідар руху "Талібан" мула Ахтар Мансур загінуў пры ўдары амерыканскіх беспілотнікаў. Здарэнне адбылося ў суботу, 21 траўня, у аддаленым раёне на паўднёвым захадзе Пакістана, перадае Бі-Бі-Сі.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што Мансур ўяўляў непасрэдную пагрозу амерыканскім вайскоўцам.

Раней прадстаўнік ваеннага камандавання ЗША паведаміў, што ў раёне населенага пункта Ахмад Вал некалькі беспілотнікаў атакавалі двух чалавек, якія ехалі на аўтамабілі. Падчас атакі, па словах прадстаўніка Пентагона, быў забіты яшчэ адзін баявік, грамадзянскія асобы не пацярпелі.

Мула Ахтар Мансур узначаліў "Талібан" у ліпені 2015 года пасля смерці заснавальніка групоўкі мулы Махамеда Амара. Узвышэнне Мансура выклікала канфлікт паміж яго прыхільнікамі і прыхільнікамі яшчэ аднаго набліжанага Амара — мулы Расула. Напрыканцы мінулага года Мансура цяжка паранілі ў перастрэлцы на сустрэчы палявых камандзіраў "Талібану" у Пакістане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі