Афганец прывязаў сябе да дна фуры і праехаў 400 км па Італіі (фота)

Афганец прывязаў сябе да дна фуры і праехаў 400 км па Італіі (фота)

Малады афганец прывязаў сябе да дна фуры і праехаў 400 км па Італіі. Адчайнага нелегала знайшла і затрымала італьянская дарожная паліцыя, піша газета Il Messaggero.

Адзначаецца, што ўраджэнец Афганістана спрабаваў патрапіць на поўнач Італіі. Фура ехала па трасе з Неапаля ў Мілан. У 60 км ад Рыма паліцыя знайшла нелегала. Перад гэтым яна атрымала шматлікія тэлефанаванні пра чалавека, які ехаў пад адной з фураў. Афганца адправілі ў бальніцу, дзе праверылі яго стан здароўя. Дакументаў пры ім не было, знайшлі толькі даведку, якую выдалі ў лагеры бежанцаў у Грэцыі. У ёй пазначана, што яе ўладальніку 16 гадоў. Аднак італьянскія лекары сцвярджаюць, што гэта няпраўда, хлопцу насамрэч больш за 19 гадоў.

Паліцыя высвятляе, ці ведаў кіроўца фуры пра "пасажыра". Афганца найхутчэй вышлюць з Італіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі