"Аэрафлот" адмяніў сённяшнія ранішнія рэйсы з Масквы ў Мінск і назад

"Аэрафлот" адмяніў сённяшнія ранішнія рэйсы з Масквы ў Мінск і назад

Авіякампанія "Аэрафлот — расійскія авіялініі" адмяніла сённяшнія ранішнія рэйсы з Масквы ў Мінск і назад. Прычына — неспрыяльны прагноз надвор'я ў аэрапорце Шарамеццева.

Як інфармуе БЕЛТА, адменены рэйс вылетам у 9.00 з Масквы ў Мінск і рэйс з Мінска ў расійскую сталіцу вылетам у 11.25. Агулам 6 снежня "Аэрафлот" па метэаўмовах адмяніў дзясяткі рэйсаў.

Нагадаем, з-за моцнага ветру ў Беларусі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі