Адзёр зафіксавалі ўжо і ў Маларыцкім раёне

Адзёр зафіксавалі ўжо і ў Маларыцкім раёне

Адзёр зафіксавалі ўжо і ў Маларыцкім раёне. Першыя пацыенты ў інфекцыйным аддзяленні з’явіліся 10 красавіка. Шпіталізаваныя тры чалавекі. Гэта мясцовыя жыхары (з Маларыты і вёскі Ляхаўцы) ва ўзросце ад 10 да 19 гадоў, якія не былі прышчэпленыя. Пад назіраннем медыкаў яшчэ дзесяць чалавек (яны былі ў кантакце з тымі, што захварэлі). Пра гэта БЕЛТА паведаміў галоўны лекар цэнтральнай раённай бальніцы Пётр Селівончык.

Паводле папярэдняй інфармацыі, жыхары Маларыцкага раёна маглі захварэць з-за кантакту з грамадзянінам Украіны, які прыехаў у Беларусь. Спецыялісты працуюць над лакалізацыяй і ліквідацыяй ачагоў адру.

Як інфармавала Еўрарадыё, першыя выпадкі захворвання на адзёр былі зафіксаваныя ў лютым 2018-га ў Ваўкавыску. Пасля падобныя выпадкі былі ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях. У пачатку красавіка Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 40 зарэгістраваных у бягучым годзе выпадкаў захворвання на адзёр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі