У Ваўкавыску зарэгістравалі захворванне на адзёр

У Ваўкавыску зарэгістравалі захворванне на адзёр

Выпадак захворвання на адзёр зарэгістраваны ў Ваўкавыску. Прэс-служба Мінздароўя паведамляе, што захварэў пяцігадовы хлопчык, якому па патрабаванні бацькоў не зрабілі прышчэпку.

У атачэнні хлопчыка выяўленыя людзі, у якіх таксама падазраюць захворванне на адзёр. Раней паведамлялася, што падазраюць яшчэ чатырох чалавек. 

У Еўропе цяпер назіраецца ўспышка адзёру. Па стане на 9 лютага 2018 года зарэгістравана больш за 3000 выпадкаў захворвання ва Украіне, Румыніі, Італіі, Вялікабрытанія, Грэцыі, Германіі, Латвіі, Польшчы, Францыі, Швецыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі