"Адзіным фронтам супраць цемрашальства і вандалаў" — Аліна Коўшык

Аліна Коўшык / https://www.facebook.com/alina.koushyk
Аліна Коўшык / https://www.facebook.com/alina.koushyk

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык пракаментавала сітуацыю з вывядзеннем у РБ беларускай лацінкі з афіцыйнага ўжытку. Паводле яе слоў, рэжым Аляксандра Лукашэнкі "толькі нішчыць нашыя здабыткі, выкарчоўвае нашыя традыцыі і нявечыць нашую культуру... пазбаўляе нас усяго, што назапасілі для нас папярэднія пакаленні".

"Аднак ёсць і станоўчы момант: мы пачынаем добра разумець канцавую мэту нашага ворага, — піша Коўшык. — І мы можам яднацца вакол нашых сімвалаў, нашых каштоўнасцяў, нашых святыняў. Мы можам выступаць адзіным фронтам супраць цемрашальства і вандалаў. Я заклікаю ўсіх да еднасці, да абароны беларушчыны, адукацыі і ведаў, да ўжывання беларускай мовы штодня. Калі рэжым вывеў беларускую лацінку з афіцыйнага ўжытку — то давайце самі будзем ужываць яе там, дзе гэта дарэчна".

Як стала вядома, улады РБ адмяняюць беларускую лацінку пры перадачы беларускіх геаграфічных назваў на іншых мовах. Замест беларускай лацінкі ўводзіцца транслітарацыя па правілах англійскай мовы. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набывае моц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі