Адзін з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Беларусі выбыў да канца сезона

Адзін з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе Ілля Васільеў з "Белшыны" выбыў да канца сезона. У яго сур'ёзная траўма. "Калена дало збой. Для мяне гэта была заключная гульня ў сезоне",напісаў футбаліст у Telegram. Васільеў прызнаецца, што раней у яго сур'ёзных траўмаў не было. Цяпер жа яго чакае аперацыя. 31 жніўня ён едзе ў Расію.

Ілля Васільеў — расійскі легіянер. Яму 25 гадоў. У першынстве Беларусі ён забіў 9 галоў (трэці вынік). Траўму футбаліст атрымаў у матчы з мінскім "Дынама".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.