Вы тут

Адзін чысты шпрыц на 45000 нарказалежных беларусаў — чаму?

Ірына Статкевіч/Euroradio

На бягучым тыдні грамадскае аб’яднанне “Пазітыўны рух” пачало публікаваць у сацсетках сумныя звесткі: у 2019 годзе Беларусь атрымала грант ад Глабальнага фонду па барацьбе са СНІДам, сухотамі і малярыяй на фінансаванне праграм зніжэння шкоды, аднак дагэтуль грант не атрымаў рэгістрацыю ў нашай краіне. Наступствы сур’ёзныя — пункты прафілактыкі для спажыўцоў ін’екцыйных наркотыкаў працуюць у рэжыме вострага недахопу расходных матэрыялаў, адсутнічаюць шпрыцы, спіртавыя сурвэткі, прэзерватывы і экспрэс-тэсты на ВІЧ. Без працы застаюцца 140 аўтрыч-работнікаў, большасць з якіх з’яўляюцца абавязанымі асобамі.

Чаму дзяржава не спяшаецца з рэгістрацыяй гранта? Як гэта можа адгукнуцца на грамадстве? Што рабіць, каб змяніць сітуацыю? Разважаем са старшынёй праўлення “Пазітыўнага руху” Ірынай Статкевіч.

У студыі Еўрарадыё старшыня праўлення “Пазітыўнага руху” Ірына Статкевіч.