Вы тут

Адвакатку Наталлю Мацкевіч, якая прадстаўляла палітвязняў, пазбавілі ліцэнзіі

Наталля Мацкевіч у судзе / spring96.org

Адвакатку Наталлю Мацкевіч, якая прадстаўляла палітвязняў Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Дзядка і Віктара Бабарыку, пазбавілі ліцэнзіі. "Калегі вырашылі выключыць мяне са сваіх гордых шэрагаў, — піша яна ў Twitter. — Мне іх было шкада…".

Мацкевіч працавала ў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. У кастрычніку стала вядома, што Міністэрства юстыцыі распачала супраць яе дысцыплінарную справу. Наталлю Мацкевіч адхілілі ад выканання прафесійных абавязкаў.

Такім чынам "зачыстка" адвакатаў у Беларусі працягваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.