Вы тут

Адвакат Марыі Калеснікавай даведаўся, што яе справа ўжо ў судзе, з тг-канаў

Марыя Калеснікава / Еўрарадыё

Адвакат Марыі Калеснікавай Уладзімір Пыльчанка даведаўся, што яе справа перададзеная ў суд, з тэлеграм-каналаў, якія распаўсюдзілі гэтую навіну.

— Мне невядома, ці ведае пра гэтую навіну Марыя і, адпаведна, як яна яе ўспрымае. 25 чэрвеня мы з ёй размаўлялі ў СІЗА, і на момант нашай сустрэчы ў 11:40 такой інфармацыі Марыі не паступіла. Асабіста я даведаўся пра накіраванне справы ў Вярхоўны Суд з тэлеграм-каналаў і ўжо пасля таго, як пакінуў ізалятар, — распавёў Пыльчанка.

Паводле яго слоў, Марыя ў зняволенні не губляе час.

— Марыя ў парадку, шмат чытае, займаецца спортам. Ні разу не даводзілася бачыць яе раззлаванай ці ў дрэнным настроі. Пастаянна усміхаецца. Нягледзячы на ​​часовыя нязручнасці, Марыя ні пра што не шкадуе і адчувае сябе свабодным чалавекам. Да пытання пра тое, як яна ставіцца да крымінальнай справы, напэўна, лепш за ўсё падыдзе слова "іранічна".

Марыя ў курсе таго, што адбываецца, цікавіцца ходам працэсу Віктара Бабарыкі і іншых абвінавачаных. Упэўненая, што ўсё будзе добра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.