Адвакат Іллі Салея: "Маем намер дамагчыся спынення крымінальнага пераследу"

Ілля Салей / svaboda.org
Ілля Салей / svaboda.org

Васіль Салей, бацька і адвакат Іллі Салея, расказаў БелаПАН, што будзе дамагацца поўнага спынення крымінальнага пераследу сына. Абарона лічыць, што ў дзеяннях Салея-малодшага адсутнічае склад якога-небудзь злачынства.

Нагадаем, 16 кастрычніка Іллю Салея выпусцілі з СІЗА на Валадарскага. Адвакату змянілі меру стрымання з утрымання пад вартай на хатні арышт.

— Адчувае Ілля сябе нармальна, займаецца тым жа, чым і там: чытае, піша, думае, — распавёў Васіль Салей.

Паводле яго слоў, Іллі ўсталявалі абмежаванні ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам. Па месцы рэгістрацыі яго перыядычна наведвае міліцыя для кантролю за выкананнем рэжыму хатняга арышту.

Ілля Салей — адзін з адвакатаў члена прэзідыума Каардынацыйнага савета Марыі Калеснікавай. Яго затрымалі 9 верасня і праз дзевяць дзён прад'явілі абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі