Вы тут

Адвакацкае бюро “Лаеўскі і партнёры” прыняло рашэнне пра ліквідацыю

Бюро “Лаеўскі і партнёры” ліквідуецца / t.me/advokat_laevski

Адвакацкае бюро “Лаеўскі і партнёры” прыняло рашэнне пра ліквідацыю. Пра гэта напісаў сам Дзмітрый Лаеўскі ў сваім тэлеграм-канале.

“Прычына ў тым, што днямі пачалі працаваць унесеныя ўвесну 2021 года змяненні ў закон аб адвакатуры, у сувязі з якімі адвакацкія бюро і індывідуальная адвакацкая практыка ў Беларусі скасоўваюцца”, — патлумачыў ён. Юрыст нагадаў, што вяртанне да савецкай мадэлі адбылося пры ўдзеле Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Сам Лаеўскі быў выключаны з адвакацкай калегіі 9 ліпеня 2021 года рашэннем савета калегіі. Да таго адвакат прадстаўляў інтарэсы палітвязня Віктара Бабарыкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.