Вы тут

Адток кадраў з беларускага IT працягваецца

У красавіку з кампаній звольнілася ўдвая больш за чалавек, чым год таму / pixabay

Працягваецца адток спецыялістаў з беларускага IT-сектара, піша devby.io. З пачатку года з кампаній звольнілася ўдвая больш супрацоўнікаў, чым працаўладкавалася ў іх.

Тэндэнцыя апошняга месяца таксама несуцяшальная і дэманструе адток кадраў з беларускіх айці-кампаній. У красавіку з кампаній звольнілася 3 тысячы супрацоўнікаў — гэта ўдвая больш, чым у красавіку 2021 года.

Новых супрацоўнікаў беларускія кампаніі наймаюць не так актыўна, як летась. За красавік гэтага года кампаніі нанялі  938 адмыслоўцаў. Гэта на 46% менш, чым у красавіку мінулага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.