Адразу некалькім палітвязням пагражае ўзмацненне пакарання

Адно з судовых пасяджэнняў пройдзе ў бабруйскай папраўчай калоніі​
Адно з судовых пасяджэнняў пройдзе ў бабруйскай папраўчай калоніі​

Праваабаронцам стала вядома пра новыя суды над палітвязнямі. У абодвух выпадках будзе разглядацца пытанне аб узмацненні жорсткасці пакарання.

Фігуранта "справы аб карагодзе" ў Брэсце Дзмітрыя Абрамука могуць перавесці з "хіміі" ў калонію. Цяпер ён знаходзіцца ў віцебскім СІЗА. Абрамук быў асуджаны на тры гады "хіміі" за ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскіх парадак, і абразу Лукашэнкі. Адміністрацыя папраўчай установы склала на яго 4 рапарты, пасля чаго Абрамука змясцілі ў ШІЗА. Там ён правёў не менш за 40 дзён. Праваабаронцы ўжо тады выказалі здагадку, што складаць рапарты на Дзмітрыя будуць і далей — каб паспрабаваць узмацніць пакаранне.

Сразу нескольким политзаключенным грозит ужесточение наказания
Дзмітрый Абрамук / spring96.org

Суд сёння праходзіць і над фігурантам "пінскай справы" Ігарам Салаўём. Пасяджэнне адбудзецца ў бабруйскай папраўчай калоніі №2, дзе ён адбывае пакаранне. Яго асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у масавых беспарадках. Цяпер разглядаецца пытанне аб узмацненні жорсткасці рэжыму ўтрымання. Ігару Салаўю пагражае перавод у магілёўскую турму.

Сразу нескольким политзаключенным грозит ужесточение наказания
Ігар Салавей / spring96.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі