Адразу 18 чалавек звольнілі з Нацыянальнага мастацкага музея

Мастацкі музей / Еўрарадыё
Мастацкі музей / Еўрарадыё

18 чалавек звольнілі з Нацыянальнага мастацкага музея, паведамляе zerkalo.io са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паведамляецца, што рашэнне пра іх звальненне было прынятае ў адзін дзень — 23 снежня. За тыдзень да гэтага, 17 снежня, у адным з прапагандысцкіх тг-каналаў з'явіліся нападкі на намесніцу дырэктара музея па навуковай і асветніцкай рабоце Святлану Анейка і кіраўніцу аддзела беларускага мастацтва ХХ-ХХІ стагоддзяў Кацярыну Ізафатаву.

Абедзвюх іх звольнілі. Таксама быў звольнены намеснік дырэктара па агульных пытаннях і рэстаўрацыі Сяргей Вечар. У выніку гендырэктар музея Уладзімір Пракапцоў застаўся без аніводнага намесніка.

Дарэчы, за апошні месяц гэта не першая такая "чыстка" ў Мастацкім музеі. Як распавядала Еўрарадыё, на пачатку снежня з установы давялося сысці Ірыне Моніч, маці мастацтвазнаўцы Мікіты Моніча, — ёй не працягнулі кантракт. Cамога Мікіту звольнілі з музея яшчэ ў ліпені 2020-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі