Адпомсціла: у Гродне дзяўчына "замініравала" начны клуб

Адпомсціла: у Гродне дзяўчына "замініравала" начны клуб

Раніцай 15 снежня ў гродзенскую міліцыю паступіў званок, што замініраваны адзін з начных клубаў горада, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкаму. 

Эвакуяваўшы каля 70 чалавек, праваахоўнікі не выявілі небяспечных прадметаў. Затое хутка знайшлі ілжэтэрарыстку ― ёю апынулася мясцовая жыхарка 1994 г.н. Дзяўчына знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення. Апынулася, што такім чынам дзяўчына вырашыла адпомсціць начной установе за тое, што яе туды не пусцілі.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі