Аднаўленне Украіны — найбуйнейшы праект на некалькі пакаленняў — Зяленскі

Пасля расійскага абстрэлу. Запарожская вобласць Украіны / t.me/dsns_telegram/
Пасля расійскага абстрэлу. Запарожская вобласць Украіны / t.me/dsns_telegram/

Аднаўленне Украіны пасля вайны — найбуйнейшы праект у Еўропе на некалькі пакаленняў. Такую заяву зрабіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас выступлення па відэасувязі перад Нацыянальнай асацыяцыяй губернатараў ЗША.

"Калі пытаюцца, чаму Амерыка павінна дапамагаць Украіне і інвеставаць у нашу абарону, я адказваю: проста зірніце на рэальнасць, — гаварыў Зяленскі. — Мільёны ўкраінскіх сем'яў разарваныя вайной, мільёны вымушаныя шукаць у іншых краінах абароны ад расійскага тэрору. Сотні ўкраінскіх гарадоў і вёсак спаленыя расійскай артылерыяй, ракетамі, авіяцыяй і іранскімі дронамі, якія выкарыстоўвае Расія".

Лінія актыўных ваенных дзеянняў ва Украіне расцягнулася больш чым на 1200 кіламетраў, падкрэсліў Уладзімір Зяленскі. І дадаў: "Гэта як з Вашынгтона... ў Чыкага і назад! Фронт увогуле — яшчэ больш".

Падлічана, што амаль 1900 гарадоў і вёсак Украіны маюць патрэбу ў аднаўленні. "Школы і цэрквы, жылыя дамы і прадпрыемствы, транспарт і электрастанцыі..., — працягвае Зяленскі. — Усе вы добра ведаеце, што такое пасля разбуральнага тарнада аднавіць умовы для жыцця. Вы гэта робіце! Мы робім гэта! Але пасля удараў чалавечай стыхіі, чалавечага зла, а не прыроднага катаклізму".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі