Аднаго з галоўных ідэолагаў Беларусі Уладзіміра Холада асудзілі на 8 гадоў

Вярхоўны суд Беларусі асудзіў былога выканаўцу абавязкаў першага намесніка начальніка Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Холада да 8 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Яго прызналі вінаватым у завалоданні маёмасцю шляхам падману і ў падбухторванні да дачы хабару. Акрамя Холаду забаронена займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі функцыямі тэрмінам на 5 гадоў. Холад таксама пазбаўлены вайсковага звання.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі