Аднагадовае дзіця ў Магілёве атруцілася нікацінам

Аднагадовае дзіця ў Магілёве атруцілася нікацінам

У Магілёве аднагадовага хлопчыка шпіталізавалі ў абласную дзіцячую лякарню, бо дзіця атруцілася нікацінам.

Дзіця змясцілі ў рэанімацыю з прыкметамі цяжкай інтаксікацыі, паведамляе sputnik.by. Маці хлопчыка своечасова заўважыла, што стан сына рэзка пагоршыўся — дзіця стала млявым. У роце малечы жанчына пабачыла рэшткі цыгарэты.

Па звестках тэлеканала "Беларусь 4", малы знайшоў у кватэры цыгарэту і вырашыў пажаваць яе. Выкліканыя медыкі зрабілі хлопчыку прамыванне страўніка. Цяпер яго стан не выклікае апасенняў.

Медыкі кажуць, што нікацін можа быць асабліва небяспечным для маленькіх дзяцей: ён добра ўсмоктваецца ў арганізм праз ротавую поласць. Такое атручанне можа прывесці да комы ці нават смерці дзіцяці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі