Вы тут

Адміністратару "Беларусі галаўнога мозга" пагражае крымінальная адказнасць

Ігар Лосік / @belamova

Адміністратару тэлеграм-канала "Беларусь галаўнога мозга" Ігару Лосіку пагражае крымінальная адказнасць. Як паведаміла яго жонка Дар'я, ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна ў Мінску (Лосіка затрымалі ў Баранавічах, дзе правялі ператрус у кватэры).

Лосік — падазраваны па крымінальнай справе аб "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" (артыкул 342 КК). Па гэтым артыкуле праходзіць блогер Сяргей Ціханоўскі і група яго прыхільнікаў.

Дар'я Лосік таксама паведаміла, што ў чацвер прыйшла позва Ігару з ваенкамата.

"Беларусь галаўнога мозга" — папулярны тэлеграм-канал (ён мае больш за 167 тысяч падпісчыкаў), які асвятляе палітычную сітуацыю ў нашай краіне, у тым ліку выбарчую кампанію і акцыі пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.