Адміністрацыя прэзідэнта адказала Саюзу палякаў Борыс на прапанову дыялогу

Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі не падтрымала прапанову неафіцыйнага Саюза палякаў, які ачольвае Анжаліка Борыс, аб дыялогу з уладамі.  БелаПАН нагадвае, што 15 сакавіка VII з'езд арганізацыі, які прайшоў у Гродне, прыняў зварот да Аляксандра Лукашэнкі. У дакуменце адзначалася, што дыялог з дзяржструктурамі паспрыяў бы дзяржаўнай рэгістрацыі СПБ.

Адзначым, што структура, якую ачольвае Борыс, з 2005 года не мае рэгістрацыі. Беларускія ўлады прызнаюць за легітымны Саюз палякаў, які ачольваў Юзаф Лучнік. Якраз пра гэта яшчэ раз і нагадала прыхільнікам Анжалікі Борыс Адміністрацыя прэзідэнта.

Цяпер актывісты непрызнанага Саюза палякаў не выключаюць новай хвалі рэпрэсій і правакацый, накіраваных супраць іх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі