Адміністрацыя Лукашэнкі напісала ліст работнікам "Уралкалія"

Пытанне пра вызваленне гендырэктара расійскай кампаніі падлягае разгляду ў парадку, вызначаным крымінальна-працэсуальным заканадаўствам Беларусі і адносіцца да кампетэнцыі праваахоўных органаў. Пра гэта гаворыцца ў адказе Адміністрацыі прэзідэнта на ліст супрацоўнікаў кампаніі.



Як нагадвае interfax.by, напрыканцы верасня працоўны калектыў "Уралкалія" накіраваў зварот на адрас Аляксандра Лукашэнкі. Работнікі кампаніі прасілі прыняць меры да як мага хутчэйшага вызвалення Баўмгертнера.



Расійскага менеджара затрымалі ў Мінску 26 жніўня. Зараз ён знаходзіцца пад хатнім арыштам. Генпракуратура Расіі 22 кастрычніка накіравала беларускім уладам афіцыйны запыт на выдачу Баўмгертнера. У Расіі яму выставілі завочнае абвінавачанне.



Фота — polit.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі