Адкліканыя запрашэнні РБ і РФ на акцыі на ўгодкі вызвалення Аўстрыі ад нацызму
![Вена / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vienna-1544015_1280.jpg.webp?itok=6Pj-KrNy)
Вена / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Адкліканыя запрашэнні Беларусі і Расіі на ўрачыстасці на ўгодкі вызвалення Аўстрыі ад нацызму. Пра гэта з абурэннем заявіў расійскі пасол у гэтай краіне Дзмітрый Люблінскі: "Рашэнні... аб адкліканні запрашэнняў дэлегацыям Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь на афіцыйныя ўрачыстасці... разглядаем як непрымальныя і ганебныя".
Расійскія дыпламаты ў Аўстрыі збіраюцца ўшанаваць памяць загінулых за яе свабоду грамадзян СССР "па-за рамкамі афіцыйных мерапрыемстваў". Пра планы дыпламатаў РБ інфармацыі няма.
Урачыстасці з нагоды вызвалення Аўстрыі ад нацызму і заканчэння Другой сусветнай вайны пройдуць 8 траўня.
Міжнародная ізаляцыя Расіі, як агрэсара, і Беларусі, як яе саюзніка і суагрэсара, павялічваецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.