Гітарыста "Ляпіса Трубяцкога" Руслана Уладыку пахавалі пад Мінскам (фота)
![Гітарыста "Ляпіса Трубяцкога" Руслана Уладыку пахавалі пад Мінскам (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/funeral05.jpg.webp?itok=nN4ohuDb)
21 студзеня адбылося пахаванне аднаго з заснавальнікаў гурта "Ляпіс Трубяцкі" Руслана Уладыкі.
Адпяванне легендарнага гітарыста гуртоў "Ляпіс Трубяцкі" і Trubetskoy прайшло ў пасёлку Прывольны ў царкве Святога Мікалая Цудатворцы. А пахавалі яго ў вёсцы Абчак. Развітацца з гітарыстам "Ляпісаў" прыйшлі яго блізкія і сябры.
Музыку збілі ўлетку 2019 года. Паўгода ён праляжаў у коме. Памёр Руслан Уладыка 19 студзеня 20202 года ва ўзросце 45 гадоў.
У Мінску працягваецца суд па збіцці музыкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.