Вы тут

Адбылося лёсаванне 1/4 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Барацьбу за Кубак працягваюць восем каманд / twitter.com/uefa

19 сакавіка ў Ньёне адбылося лёсаванне 1/4 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. "Манчэстар Сіці" згуляе з "Барусіяй", "Порту" — з "Чэлсі", "Баварыя" — з ПСЖ (летась яны гулялі ў фінале, мюнхенцы перамаглі), "Рэал" — з "Ліверпулем".

Першыя матчы прызначаны на 6-7 красавіка, другія — на 13-14 красавіка.

Сёлета фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 29 траўня ў Стамбуле.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.