Ад сёння пачынаецца продаж квіткоў на хатнія матчы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў

Ад сёння пачынаецца продаж квіткоў на хатнія матчы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў

Сёння апоўдні ў продаж паступяць пакеты квіткоў на тры хатнія матчы БАТЭ ў групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў. Яны падзеленыя на чатыры коштавыя групы ў залежнасці ад зручнасці размяшчэння трыбун. Так, найдаражэйшы пакет квіткоў на месцы вышэйшай катэгорыі абыдзецца ў 1 мільён 600 тысяч рублёў. Квіткі першай катэгорыі каштуюць 1 мільён 250 тысяч рублёў, другой — 800 тысяч, трэцяй — 600 тысяч рублёў.

Спачатку квіткі будуць даступныя для заўзятараў БАТЭ, якія маюць сезонныя абанементы, а пасля 15 верасня іх зможа набыць кожны ахвочы. Рознічны продаж пачнецца з 27 верасня. Нагадаем, што сёлета барысаўскі клуб на сваім полі згуляе ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў з італьянскай “Ромай” (29 верасня), з каталонскай “Барселонай” (20 кастрычніка) і з нямецкім “Баерам” (24 лістапада).

Што да іншых еўракубкавых матчаў, то з 14 верасня пачнуць прадаваць квіткі на хатнія гульні мінскага “Дынама” ў Лізе Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі