Ад пратэснага ўздыму да эміграцыі, рэпрэсій і вайны — эфір са Шрайбманам

Арцём Шрайбман / Еўрарадыё

Арцём Шрайбман / Еўрарадыё

6 жніўня дэмакратычныя сілы спрабавалі падвесці вынікі сваёй дзейнасці за апошнія тры гады і зразумець, на якім свеце і ў якім месцы гэтага свету мы ўсе знаходзімся. Як тыя, хто быў вымушаны выехаць з краіны, так і тыя, хто ўзяў у рукі зброю. Гаварыць і падсумоўваць за тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, не было каму, бо прысутнасць на канферэнцыі ў Варшаве — гэта білет у адзін канец. Ці то ў эміграцыю, ці то ў турму.

Ці з’явілася нарэшце ў дэмсіл стратэгія дзейнасці і ці можа яна стаць стратэгіяй перамогі? Як на сітуацыю ў Беларусі ўплываюць вайна ва Украіне, вагнераўцы, санкцыі і ядзерная зброя? Што мяняе для ўсіх нас акрэслены і агучаны геапалітычны выбар дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі