Ад помніка жанчыне да Ціханоўскага: супраць Лукашэнкі, але не супраць патрыярхату? Эфір

Ірына Сідорская

Ірына Сідорская / Еўрарадыё

У Быхаве ўсталявалі помнік жанчыне-маці. Але пытанні да такога помніка ўзнікаюць не толькі праз яго выгляд. Ёсць яшчэ і пытанне да ушаноўвання жанчыны найперш праз мацярынства. Што праўда, не толькі ўлада Лукашэнкі кіруецца патрыярхальнымі ўяўленнямі. Публічныя выступленні Сяргея Ціханоўскага паказваюць, як гэтыя ўяўленні могуць праяўляцца і ў дэмакратычнай супольнасці. А ёсць і яшчэ адна гісторыя — удзел Міколы Дзядка ў прэзентацыі кнігі Вольгі Вялічка “Нябачныя”. І абурэнне часткі фемсупольнасці такім рашэннем аўтаркі кнігі.

Чаму беларуская ўлада зноў ушаноўвае жанчыну найперш праз мацярынства? Што стаіць за рыторыкай з абясцэньваннем палітычнай самастойнасці Святланы Ціханоўскай? Дзе мяжа паміж судовым прызнаннем віны, маральнай ацэнкай і адказнасцю за рашэнне даць чалавеку публічную пляцоўку? Ці дастаткова быць супраць аўтарытарызму, каб перастаць узнаўляць патрыярхальныя адносіны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у новым выпуску “Гендар_гэпа” з доктаркай навук у галіне камунікацыі, даследчыцай медыя, улады і гендару, заснавальніцай аналітычнай платформы “Кантрапункт” Ірынай Сідорскай у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.