Вы тут

Ад падатковага манеўру беларускія НПЗ да 2025 года страцяць $5,8 млрд

БЕЛТА

Беларускія НПЗ ("Нафтан" і Мазырскі НПЗ) за 2019 год страцяць ад расійскага падатковага манеўру ў нафтавай галіне 320 мільёнаў долараў. А за 2019-2024 гады гэтыя страты складуць 5,8 мільярда долараў пры сусветнай цане нафты 60 далараў за барэль. Такія лічбы назваў намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Бунакоў, перадае БЕЛТА.

Пры гэтым, як падкрэслівае спецыяліст, кошт паставак нафты складае ўжо 80% ад сусветнага ўзроўню. 

У выніку падатковага манеўру для беларускіх НПЗ штогод будзе павышацца кошт нафты (пры сусветнай каціроўцы $60 за адзін барэль нафта штогод будзе расці ў цане на $17,7 за адну тону). А з 2024 года пастаўкі выйдуць на сусветны кошт, у выніку чаго істотна пагоршыцца эканамічнае становішча беларускіх заводаў. 

Падатковы манеўр пачаўся ў нафтавай галіне Расіі ў 2015 годзе. Ён працягнецца да 2025 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.