Ад пачатку зімы ў Беларусі насмерць замерзлі 47 чалавек

Ад пачатку зімы ў Беларусі насмерць замерзлі 47 чалавек

У 2017 годзе ў нашай краіне ўжо зарэгістравана 22 выпадкі, калі людзі замярзалі насмерць. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на галоўнага спецыяліста аддзела першаснай медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Алену Саўку.

Па яе словах, ад 9 снежня 2016 года (калі пачалі весці статыстыку) ў Беларусі насмерць замерзлі 47 чалавек. Спецыяліст падкрэсліла, што гэта даволі вялікая колькасць. У палове гэтых выпадкаў людзі ўжывалі алкаголь. Дарэчы, далёка не кожны змёрзлы — гэта асоба без пэўнага месца жыхарства.

Намеснік галоўнага лекара па медыцынскай частцы Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Павел Удод распавёў, што ў Мінску з 9 снежня 2016 года з халадовымі або галалёднымі траўмамі да лекараў звярнулася 1200 чалавек. З іх каля 230 чалавек давялося шпіталізаваць. Дарэчы, сярод тых, хто звярнуўся па дапамогу да медыкаў, было толькі 61 дзіця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі