Ад пачатку года ў мінскіх дварах выявілі больш за 800 кінутых аўтамабіляў

Ад пачатку года ў мінскіх дварах выявілі больш за 800 кінутых аўтамабіляў

За дзевяць з паловай месяцаў года (з 1 студзеня па 15 кастрычніка) на тэрыторыях каля мінскіх дамоў выявілі 821 неэксплутаваную машыну. Як падлічылі "Мінск-Навіны", на кожныя восем жылых дамоў прыпадае адзін кінуты аўтамабіль.

Работнікі ЖЭС (ЖЭУ) накіравалі ў ДАІ 743 запыты, каб выявіць уладальнікаў машын, і пра большасць з іх атрымалі звесткі. Аўтаўладальнікам яны даслалі 720 паведамленняў з напамінам.

612 аўтаўладальнікаў адгукнуліся і на працягу 30 дзён самі заняліся сваімі аўтамабілямі. Яшчэ 21 аўто было адпраўленае на штрафстаянку. Яшчэ два кінутыя аўтамабілі рашэннем суда прызнаныя безгаспадарнымі і ўтылізаваныя за кошт бюджэту.

Такім чынам, на кантролі жыллёвых арганізацый застаюцца 178 неэксплуатаваных аўтамабіляў.

Дарэчы, найбольшая колькасць аўталамачча выяўленая ў дварах, якія знаходзяцца на абслугоўванні ЖРЭА-2 Фрунзенскага раёна, — 169. Найбольш чыстай была тэрыторыя ЖРЭА Савецкага раёна — 29 кінутых аўто.

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі