Вы тут

Ад навагодніх феерверкаў у Беларусі пацярпелі больш за 20 чалавек

БЕЛТА

Ад навагодніх феерверкаў у Беларусі пацярпелі больш за 20 чалавек. Аднак траўмы не цяжкія, грамадзяне іх атрымалі не ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў, сцвярджаюць у міліцыі. У Брэсце з-за выкарыстання піратэхнікі зафіксавалі два выпадкі пашкоджання аконных рамаў і маёмасці ў кватэрах. А ў Пружанах аўтамабільная паркоўка ледзь не згарэла ад феерверкаў.

У МУС інфармуюць, што ў навагоднюю ноч і 1 студзеня адбылося каля паўсотні злачынстваў — у асноўным дробнае хуліганства і крадзяжы. За першыя два дні на дарогах Беларусі затрымалі 176 п'яных кіроўцаў (1 студзеня — 107 (год таму ў гэты дзень злавілі 90 чалавек), 2 студзеня — 69), загінулі 4 чалавекі, 9 пацярпелі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.