Ад “гумкалідораў” Ціханоўскай да “арміі” Пазняка — эфір з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з перасцярогай наконт неабходнасці “праверыць аптэчку” і прадумаць план дзеянняў на выпадак небяспекі. А крыху пазней Франак Вячорка расказаў, што яны вядуць перамовы з урадамі заходніх краін пра магчымасць адкрыцця гуманітарных калідораў для беларусаў. Здавалася б, навошта гэта ўсё, калі лукашэнкаўскі рэжым ледзь не амністыю для “збеглых” распачынае? Ну, у тым выглядзе, як нашчадкі Сталіна і Дзяржынскага гэтую амністыю разумеюць…


Ці пойдуць заходнія краіны на стварэнне такіх гумкалідораў і якім чынам імі можна было б скарыстацца ў сённяшніх умовах? Што засталося ад спадзеваў заходніх палітыкаў адарваць Лукашэнку ад Пуціна? Яўрэйскі след у расійска-ўкраінскай вайне і страшылкі Салаўёва пасля візіту ў беларускі лес. Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі