Ад цеплавых удараў за тры тыдні пацярпелі 208 беларусаў
![Ад цеплавых удараў за тры тыдні пацярпелі 208 беларусаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000022_1624265436_446872_big.jpg.webp?itok=hUKYUGjD)
За тры тыдні (з 21 чэрвеня) да медыкаў са скаргамі на цеплавыя ўдары звярнуліся 208 чалавек, 54 з іх былі шпіталізаваныя, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
Сярод пацярпелых ад наступстваў гарачага надвор'я — 68 дзяцей і 140 дарослых. Шпіталізаваныя былі 30 дарослых і 24 дзіцяці.
Дарэчы, на гэтым тыдні спякотнае надвор'е захаваецца. Таму спецыялісты нагадваюць, што высокая тэмпература можа абвастрыць хранічныя захворванні, а ў шэрагу выпадкаў — прывесці да перагрэву арганізма і рэзкага пагаршэння здароўя.
У спякоту рэкамендуецца шмат піць, каб пазбегнуць абязводжвання арганізма. З напояў варта выбіраць простую ваду, бо газаваныя напоі з цукрам кепска спатольваюць смагу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.